У некалькіх раёнах Мінска адбываюцца кропкавыя затрыманні

На вуліцы Бельскага / Телеграм
На вуліцы Бельскага / Телеграм

12 снежня ў Мінску праходзіць марш народнага абвінавачвання. Вядома, што ўжо ў некалькіх раёнах горада пачаліся кропкавыя затрыманні пратэстоўцаў.

Відавочцы паведамляюць пра затрыманні на вуліцах Бельскага, Адоеўскага, Маякоўскага, у раёне станцыі "Спартыўная" і на Паўднёвым Захадзе.

Калоны пратэстоўцаў сабраліся ў Каменнай Горцы, Сухарава, Серабранцы, на Арлоўскай, у раёне Плошчы Перамен, у Зялёным Лузе, Навінках і другіх мікрараёнах сталіцы.

Упершыню за доўгі час у нядзелю ў Мінску не сталі закрываць станцыі метро і абмяжоўваць доступ да мабільнага інтэрнэту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.