У Мінску хлопец скраў таксоўку, каб пакатаць сваю дзяўчыну

У Мінску хлопец скраў таксоўку, каб пакатаць сваю дзяўчыну. Таксіст ненадоўга зайшоў у бар, ключы пакінуў у замку запальвання, а калі вярнуўся, аўтамабіля ўжо не было. Ён звярнуўся па дапамогу ў міліцыю. Праваахоўнікі высветлілі, што машыну скраў 25-гадовы мінчук, яго затрымалі.
Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, затрыманы патлумачыў, што пасля наведвання забаўляльнай установы хацеў паехаць на таксоўцы да дзяўчыны. Ён нейкі час чакаў таксіста, а пасля паехаў сам. Праз нейкі час ён зразумеў, што ўчыніў злачынства і пакінуў аўтамабіль у адным з двароў. Там яго і знайшлі.
Матэрыялы па гэтым здарэнні міліцыянеры перадалі ў Следчы камітэт, які мусіць даць "прававую ацэнку" дзеянням мінчука. Ён, дарэчы, раней не меў праблем з законам.