У Маскве арыштавалі беларуса па падазрэнні ў згвалтаванні порнаактрысы
Санкцыю на арышт даў Чаромушкінскі раённы суд Масквы.
Па абвінавачанні ў групавым згвалтаванні порнаактрысы Лолы Тэйлар арыштаваныя грамадзянін Беларусі Дзмітрый Касянкоў і яго прыяцель Максім Піліпенка.
Як паведамляе interfax.by,Касянкоў пазнаёміўся ў інтэрнэце з 21-гадовай ураджэнкай Екацярынбурга. Дзяўчына з'яўляецца порнаактрысай, якая здымалася ў фільмах "для дарослых" вядомых замежных кампаній пад псеўданімам Лола Тэйлар. Асаблівую вядомасць дзяўчына атрымала за мяжой.
Беларус запрасіў новую знаёмую ў госці, дзе разам з прыяцелем закаваў яе ў кайданкі і згвалтаваў. Каб вызваліцца, дзяўчына выскачыла з трэцяга паверха. Касянкоў і Піліпенка спрабавалі зацягнуць яе назад у кватэру, аднак мінакі, пабачыўшы такую незвычайную карціну, выклікалі паліцыю.
Касянкову і Піліпенку выставілі абвінавачванні па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу Расіі — гвалтоўнае пазбаўленне волі, згвалтаванне, учыненае групай асоб па папярэдняй змове, і гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, учыненыя групай асоб па папярэдняй змове.