У Лунінцы абрабавалі пераезны луна-парк з Чэхіі

Як паведамляе рэгіянальны партал "Медыя-Палессе", раніцай да праваахоўнікаў звярнуўся дырэктар забаўляльнай установы, грамадзянін Чэхіі. Мужчына заявіў, што з тэрыторыі луна-парку зніклі кампрэсар і палівальны шлаг даўжынёй 100 метраў. Таксама з баку грузавіку "МАН" нехта зліў 100 літраў дызпаліва. Агульную шкоду ацанілі ў 4 мільёны 300 тысяч рублёў.



Як высветлілася, уначы кіроўца аднаго з аўтамабіляў прачнуўся ад нейкага шуму і заўважыў мужчыну, які злівае з бака паліва. Злодзея з 20-літровай каністрай затрымалі работнікі луна-парку. Ён адмаўляе сваё дачыненне да крадзяжу іншых прадметаў.



На затрыманага пачалі крымінальную справу. За крадзеж яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.



Фота — lifelida.com