У Глыбокім помнік прэм'еру БНР узялі пад відэаназіранне (фота)

Згодна з рашэннем глыбоцкага райвыканкама, ужо купілі і ўсталявалі 8 відэакамер. Тры з іх паставілі на гарадской дзіцячай пляцоўцы, тры — на плошчы 17 верасня, дзве — у парку Перамогі. На думку чыноўнікаў, гэта дазволіць падтрымліваць парадак у горадзе і па гарачых слядах выяўляць парушальнікаў.


Дарэчы, адна з відэакамер, усталяваных на плошчы 17 верасня, трымае пад кантролем Сквер знакамітых землякоў, дзе сярод іншых стаяць помнікі прэм'еру Беларускай Народнай Рэспублікі Вацлаву Ластоўскаму і мастаку Язэпу Драздовічу.