У экс-дэпутаткі Васілевіч і асабістай доктаркі Лукашэнкі новы бізнес

Асяроддзе Аляксандра Лукашэнкі зарабляе грошы на прыгажосці

Асяроддзе Аляксандра Лукашэнкі зарабляе грошы на прыгажосці / Скриншот с сайта

Экс-дэпутатка Марыя Васілевіч і асабістая доктарка-анестэзіёлаг Аляксандра Лукашэнкі Алена Казак заснавалі кампанію, якая займаецца пастаўкамі медыцынскага абсталявання для клінік і б’юці-салонаў. Акрамя продажаў, яна займаецца навучаннем спецыялістаў працы на гэтым абсталяванні. Пра гэта стала вядома журналістам “Бюро”.

Кампанія набліжаных да Лукашэнкі асобаў прадае апаратуру для эстэтычнай медыцыны, касметалогіі, дэрматалогіі і гінекалогіі з Расіі, Паўднёвай Карэі і Іспаніі.

У экс-депутатки Василевич и личной докторки Лукашенко новый бизнес

Блізкія кантакты асяроддзя Лукашэнкі

Алена Казак не пачатковец у індустрыі прыгажосці. У 2024 годзе яна стала адзінай уладальніцай салона Antiage Clinic, які прапануе працэдуры па амаладжэнні, касметалогіі і дэрматалогіі.

Сярод важных асобаў, звязаных з салонам, — Наталля Садоўская, кіраўніца асацыяцыі рэстаратараў і спадчынніца буйнога рэстараннага холдынгу. У 2020 годзе яна прысутнічала на тайнай інаўгурацыі Лукашэнкі.

“Бюро” звяртае ўвагу, што Antiage Clinic раней называўся “Айрыс” і належаў асабістай доктарцы Лукашэнкі Святлане Канашэнка, яе сястры, дэвелаперу і хакеісту з каманды Лукашэнкі Паўлу Беламу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.