Арабскі “гаманец” Лукашэнкі пабудаваў бізнес-імперыю ў Літве і пазбег санкцый

Як такое магчыма? Адказ у новым расследаванні БРЦ

Як такое магчыма? Адказ у новым расследаванні БРЦ / Иллюстрация БРЦ

Амаль два дзесяцігоддзі мала вядомы арабскі бізнесмен Махамед Ахмад Аль-Зараім Аль-Сувайдзі абслугоўвае шматмільённыя здзелкі ў інтарэсах Аляксандра Лукашэнкі і набліжаных да яго асоб. Ён будаваў жыллё ў Венесуэле, выконваў заказы для эмірацкай каралеўскай сям’і і нават Пентагона. Таксама ён стаў актыўным гульцом на рынку нерухомасці Літвы, што выклікала падазрэнне ў чаліні гарсавета Клайпеды Ніны Путэйкене. І пры гэтым арабскі бізнесмен апынаўся па-за санкцыйнымі спісамі.

Пра гэта распавядаецца ў новым расследаванні БРЦ, зробленым у партнёрстве з 15min.lt, Research and Data, камандай Цэнтра даследавання карупцыі і арганізаванай злачыннасці OCCRP і “Кіберпартызанамі”.

Усё пачалося ў Літве

Аль-Сувайдзі актыўна інвеставаў у літоўскую нерухомасць праз кампанію Puiki investicija (“Выдатная інвестыцыя”), якая валодае больш як 150 аб’ектамі, у тым ліку жылымі комплексамі ў Клайпедзе і Вільні.

У 2020 годзе праект забудовы ў гістарычнай частцы порта Клайпеды выклікаў пытанні ў мясцовых уладаў. Кампанія з трыма супрацоўнікамі і мінімальным прыбыткам (10–20 тысяч еўра за 2018 год) выклікала падазрэнні праз чуткі пра беларускі капітал.

Член гарсавета Клайпеды Ніна Путэйкене адзначала неадпаведнасць маштабу праектаў і сціплых фінансавых паказчыкаў фірмы.

Дубайскія элітныя праекты і авіябаза для Пентагона

Аль-Сувайдзі быў саўладальнікам дубайскай кампаніі Future Metro Technical Contracting, якая працавала над прэстыжнымі праектамі, у тым ліку Міжнародным аэрапортам Дубая, комплексам Royal Atlantis Resort і авіябазай Аль-Дафра для Пентагона.

Арабский кошелёк Лукашенко построил бизнес-империю в Литве и избежал санкций

Future Metro часткова належала “Белзарубежстрою”, што звязвае яе з беларускімі ўладамі.

Аль-Сувайдзі таксама валодае кампаніяй PSGT Middle East General Trading, якая з 2010 года суправаджала венесуэльскія праекты “Белзарубежстроя” і пастаўляла беларускую тэхніку ў Лацінскую Амерыку.

Спроба пагаварыць

Калі журналісты паспрабавалі звязацца з фігурантамі гэтага расследавання, суразмоўцы адмаўляліся, называючы агучаную інфармацыю “няправільнай”.

Рэакцыя Літвы

Літоўскі дэпутат Лаўрынас Кашчунас паабяцаў ініцыяваць расследаванне ў Службе фінансавых расследаванняў для праверкі сувязяў і магчымасці ўвядзення санкцый. Кампаніі, звязаныя з Аль-Сувайдзі, зарэгістраваныя недалёка ад Сейма, што падкрэслівае маштаб іх прысутнасці ў Літве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.