Тры гісторыі сталкінгу за беларускамі і парады псіхалагіні, як абараніцца

Сталкинг

Сапраўдныя гісторыі пераследу / pixabay.com

Сталкінг — гэта калі цябе ўцягваюць у чужую гісторыю без твайго жадання. Спачатку здаецца, што гэта праява сяброўства, але хутка прыходзіць страх. Не важна, хто гэты чалавек — вынік адзін — гэта гвалт, што ламае межы.

Праект “Іншыя” расказвае тры рэальныя гісторыі дзяўчат і парады псіхалагіні, як захаваць сябе, калі хтосьці спрабуе сцерці твае межы. Еўрарадыё з невялікім скарачэннем пераказвае гэты артыкул.

Жэня: "Ён ствараў новыя акаўнты і пісаў зноў і зноў — цэлы струмень хаатычных гнеўных паведамленняў"

Гэтая гісторыя пачалася мінулым летам і, на жаль, доўжыцца дагэтуль. Я была ў Італіі па працы і ў карціннай галерэі пазнаёмілася з хлопцам. Ён прапанаваў увечары выпіць у бары, і я вырашыла не адмаўляцца — прыехала адна, у горадзе нікога не ведала, а гэта было хоць нейкай забавай. Мы сустрэліся ўвечары, прагуляліся, а потым я з’ехала дадому, у Прагу.

Мы зрэдку перапісваліся — у асноўным пра мастацтва і культуру. Гэты малады чалавек па прафесіі філосаф і выкладчык. Нашыя дачыненні былі нязмушанымі і цалкам сяброўскімі.

У канцы лета ў мяне пачаліся адносіны, я перастала быць свабоднай. Я напісала пра гэта таму хлопцу з Італіі — была ўпэўненая, што мы проста добрыя знаёмыя, і яму варта ведаць пра змены ў маім жыцці. Ён адрэагаваў спакойна, сказаў, што рады за мяне.

Але чамусьці пачаў пісаць кожны дзень. Яго паведамленні па-ранейшаму былі пра кнігі, фільмы, музыку, але сталі занадта рэгулярнымі. Тады я не надала гэтаму належнай увагі.

Мінула колькі месяцаў. Мы працягвалі камунікаваць, і я сказала яму, што мае адносіны сталі больш сур’ёзнымі: мы вырашылі з’ехацца. 

Мне трэба было пераехаць з Прагі ў Рыгу — туды, дзе жыве мой малады чалавек. А літаральна праз пару тыдняў ён піша: "Я хутка прыеду ў Прагу, мы зможам пабачыцца?"

Тады мне падалося, што нічога страшнага ў гэтым няма. Ён прыехаў на тыдзень, мы бачыліся некалькі разоў. А проста перад ад’ездам ён прызнаўся ў каханні і сказаў, што хоча быць са мной.

Три истории сталкинга за беларусками и полезные советы психолога, как защититься

Ён адказаў спакойна, але на наступны дзень даслаў велізарнае гнеўнае паведамленне пра тое, якая я дрэнная, што ён меў іншае меркаванне пра мяне, а я тупая і бессардэчная. Я заблакавала яго і вырашыла, што гісторыя скончылася.

Але ён пачаў пісаць мне ў іншых сацсетках — з пагрозамі і маніпуляцыямі.

Яго галоўным пытаннем было: "Чаму ты не хочаш са мной размаўляць? Што я такога зрабіў?" Мае спробы растлумачыць, што мяне палохае ягоная настойлівасць, прыезды ў Прагу, ігнараванне майго статусу ў адносінах, ціск і спробы ўмяшацца ў маё жыццё, не мелі поспеху. 

Калі я заблакавала каля 10-13 яго новых акаўнтаў, усё сціхла. Але гэта было зацішша перад бураю: ён прыехаў у Латвію і напісаў: "Вітаю, я ў Рызе, давай сустрэнемся". 

Мне стала страшна — я зразумела, што маю справу з псіхічна нестабільным чалавекам. Я адказала, што сустракацца не буду, як ужо пісала раней, і што маё рашэнне не змянілася. 

Мне давялося закрыць усе свае старонкі ў сацсетках і абмежаваць магчымасць пісаць мне паведамленні, каб гэта маглі зрабіць толькі тыя, хто на мяне падпісаны.

Гэты жах не заканчваецца дасюль: амаль кожны тыдзень я атрымліваю новы запыт на падпіску ад яго.

Фізічна ён ніяк мяне не турбуе, але мяне палохае сам факт таго, што колькі б я ні прасіла пакінуць мяне ў спакоі, ён працягвае ігнараваць мае просьбы. Я пачынаю дрыжаць кожны раз, калі бачу ягонае імя ў заяўках на падпіску.

Три истории сталкинга за беларусками и полезные советы психолога, как защититься

Юлія: "Ён вылічыў, дзе я жыву. Я прыязджаю дадому, і на маім парковачным месцы стаіць незнаёмая машына. Я падыходжу — гэта ён"

Усё пачалося досць банальна — ён прыйшоў да мяне на прыём у клініку, дзе я тады працавала. Кансультацыя была пашыраная, мы бачыліся двойчы, і ў цэлым я яго запомніла. На гэтым усё, я не ўспрымала гэта як нешта асаблівае.

Амаль праз год ён нечакана напісаў — нешта накшталт "вітаю". Я яго памятала, і на той момант не ўбачыла ў гэтым нічога дзіўнага — пагутарылі крыху, сустрэліся выпіць кавы. Гэта была адзіная сустрэча за межамі кабінета: лёгкі шпацыр і размова. Нічога больш.

І тут — фраза, якая імгненна ўключыла трывогу: "Я заўсёды глядзеў, калі ты анлайн у WhatsApp. Засынаў толькі пасля таго, як бачыў, што ты выйшла з сеткі". Ужо тады мне стала нядобра.

Потым пачалася дзіўная рэўнасць — без аніякіх падстаў, бо між намі нічога не было. Проста чалавек раптоўна пачаў паводзіць сябе так, быццам я нешта яму вінная.

А потым — кульмінацыя. Ён вылічыў, дзе я жыву. Я прыязджаю дадому, а на маім месцы на паркінгу стаіць незнаёмая машына. Я падыходжу — гэта ён. Проста стаіць. 

Мне стала страшна. Добра, што ў той момант я размаўляла з сяброўкай па гучнай сувязі — адразу паведаміла ёй, што адбываецца. Я тады яшчэ жыла з бацькамі, але хутка пасля гэтага пераехала.

Пасля той сустрэчы я яго больш не бачыла, але ён працягваў пісаць. З іншых нумароў, праз сацсеткі. Спачатку — нібыта з выбачэннямі. Потым — са спробамі зноў пачаць зносіны.

Три истории сталкинга за беларусками и полезные советы психолога, как защититься

Ён працягваў тэлефанаваць. Аднойчы ў трубцы пачула голас яго старэйшага сябра: "Чаму ты не хочаш з ім сустракацца?" Я плакала і спрабавала растлумачыць — казала, што ён ніжэйшы за мяне, меншы… Але галоўнае — я проста не хацела, нібы маё "не" як быццам не было істотнай нагодай. Ніякія тлумачэнні яго не задавальнялі. У нейкі момант сябар сарваўся, абмацюкаў мяне, абразіў і кінуў слухаўку.

І я тады ўпершыню адчула дзіўную палёгку. Лёгкасць. Хоць усю ноч мяне трэсла, я ўсё роўна ведала: гэта канец. Ён больш мяне не чапаў.

Тады ў маленстве я так і не зразумела, што адбывалася. Мяне запэўнівалі, што гэта была "закаханасць", а я адчувала страх і паніку. І гэтае адчуванне — што ты мусіш радавацца ўвазе, нават калі яна палохае і робіць балюча, — засталося са мною надоўга.

Думаю, гэта паўплывала на маё дарослае жыццё. Я доўга не магла давяраць людзям. Цяжка было паверыць, што нехта можа ставіцца да мяне добра. Складана было збліжацца. 

Што рабіць, калі вы сутыкнуліся са сталкінгам?

Псіхалагіня Тамара Варанько, якая кансультуе ў інтэгратыўным падыходзе, дае шэсць парад, якія могуць дапамагчы тым, хто сутыкнуўся ў сваім жыцці са сталкінгам. Ці, не дай Божа, сутыкнецца. 

Не бярыце на сябе ўсёй адказнасці за тое, што адбываецца, — памятайце, што ў такіх сітуацыях адказнасць заўсёды на тым, хто пераследуе.

Пачуццё віны ў такіх сітуацыях — часты спадарожнік, бо здаецца, што гэта можна было прадухіліць, нешта зрабіць іначай. Пачуццё віны — гэта нармальная, але зманлівая эмоцыя. Памятайце, што сталкінг заўсёды адбываецца супраць волі ахвяры, і ніхто не можа кантраляваць паводзіны іншага чалавека.

Не заставайцеся з гэтай сітуацыяй сам-насам і звяртайцеся па падтрымку — да блізкіх, у праваахоўныя органы або ў арганізацыі, якія даюць псіхалагічную або юрыдычную дапамогу.

Можа здавацца, што гэта складана або недарэчна, асабліва калі сталкер пагражае, цісне на пачуццё віны ці маніпулюе. Аднак менавіта гэты крок крытычна важны для таго, каб вярнуць сабе адчуванне бяспекі, адчуць апірышча, лепш зразумець свае правы і магчымыя шляхі абароны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.