Следчыя выставілі абвінавачанні за "сямейнае" забойства ў Жлобіне
Абвінавачанні выстаўленыя двум фігурантам рэзананснай крымінальнай справы пра жорсткае забойстве трох чалавек у Гомельскай вобласці.
Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Следчага камітэта. Як выявіла следства, сямейная пара і іх старэйшы сын былі забітыя ў сваім доме, пасля чаго іх вывезлі ў лес і спалілі ў аўтамабілі. Як паведамлялася, абвінавачаныя па гэтай справе — малодшы сын і нявестка (жонка старэйшага сына). Абоім па 22 гады.
Сабраная доказная база дазволіла выставіць абвінавачанне ўдзельнікам забойства. Абодва ўзятыя пад варту, адзначаюць у Следчым камітэце. Таксама следчыя заяўляюць, што па справе прызначана больш за 10 судовых экспертыз, у тым ліку і па рэчыўных доказах.
Еўрарадыё рабіла спецыяльны рэпартаж з месца трагедыі:
За што выразалі сям'ю ў дэпрэсіўным раёне Жлобіна