Рэцыдывіста, які ўцёк з драгічынскага ізалятара, злавілі

Дзмітрыя Кірылюка затрымалі 1 жніўня ў вёсцы Гарадзец Кобрынскага раёна.



Як паведамляе БелаПАН са словаў праваахоўнікаў, 22-гадовага Кірылюка падазраюць у крадзяжы. 19 ліпеня яго пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання драгічынскай міліцыі. 21 ліпеня ён збег з ізалятара і быў абвешчаны ў вышук. Шукалі яго не толькі супрацоўнікі міліцыі, але і вайскоўцы.



Міліцыянты адзначыюць, што Кірылюк ужо быў шэсць разоў асуджаны, у тым ліку за ўгон транспартнага сродку і крадзяжы.



Фота — vokrugsveta.ru