Прыпынены судовы працэс аб крадзяжы $740 тысяч з банкаўскіх ячэек

Нагадаем, злачынства было здзейснена ў лістападзе мінулага года. 53-гадовы былы супрацоўнік "БПС-Ашчадбанка" разам са сваім 28-гадовым сваяком скралі з дзвюх банкаўскіх ячэек 400 тысяч долараў, а пасля яшчэ 340 тысяч "зялёных". Сваяк дапамагаў хаваць скрадзенае.



Як паведамляе БелаПАН, супрацоўнік банка меў доступ у сховішча, дзе сам арэндаваў ячэйку, мог там легальна заставацца на працяглы час. Ячэйкі, з якіх былі скрадзеныя грошы, ён вылічыў з улікам асобаў іх уладальнікаў, забяспечаных кліентаў. Колькі грошай там магло быць, зламыснікі не ведалі, але разлічвалі на вялікія сумы.



На патрабаванне банка, суд праходзіць у закрытым рэжыме. Калі ён адновіцца, пакуль невядома.