Пасля заўвагі з Масквы БПЦ вярнула ў назву "Маскоўскі патрыярхат"

Праваслаўныя святары, ілюстрацыйнае фота

Праваслаўныя святары, ілюстрацыйнае фота / president.gov.by

Беларуская праваслаўная царква дадала ў сваю назву прыналежнасць да Маскоўскага патрыярхату. Адпаведна змяніўся і лагатып БПЦ.

На афіцыйным сайце раней у лагатыпе там было напісана "Беларуская праваслаўная царква". Цяпер жа назва памянялася — "Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату", заўважыла "Хрысціянская візія". А найменне "Беларуская праваслаўная царква" цяпер узялі ў дужкі, як дадатак.

Змены адбыліся пасля заўвагі з Масквы. У ліпені Сінод РПЦ сваёй пастановай нагадаў кіраўніцтву Беларускай праваслаўнай царквы, што ўсе назвы павінны змяшчаць фармулёўкі "Рускай праваслаўнай царквы" або "Маскоўскага патрыярхату". Пры гэтым раней той жа самы Сінод РПЦ зацвердзіў назву "Беларуская праваслаўная царква" без згадкі Маскоўскага патрыярхату.

Пасля заўвагі з Масквы БПЦ вярнула ў назву "Маскоўскі патрыярхат"
Перамены ў назве БПЦ / "Хрысціянская візія"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.