Масква патрабуе ад беларусаў "правільна" называць Беларускую праваслаўную царкву
У праваслаўнай царкве / Еўрарадыё
Масква патрабуе ад беларусаў "правільна" называць Беларускую праваслаўную царкву — з указаннем прыналежнасці.
Сінод РПЦ у пастанове ад 24 ліпеня ўказаў вернікам з нашай краіны іх месца:
"...афіцыйныя найменні [Беларускага Экзархата, Мітрапаліцкіх акругаў], а таксама найменні іх кананічных структур — япархій, парафій, манастыроў, падворкаў і іншых — павінны змяшчаць словазлучэнні "Руская Праваслаўная Царква" або "Маскоўскі Патрыярхат".
Сінод РПЦ распарадзіўся прывесці ўсе найменні "ў адпаведнасць з сапраўдным вызначэннем", звярнула ўвагу "Хрысціянская візія".
У Беларусі за апошнія дзесяцігоддзі прызвычаіліся называць сваю царкву як "Беларуская праваслаўная царква", без грувасткага дадатку "Маскоўскага Патрыярхата". Гэтая назва ўжываецца нашмат часцей, чым "Беларускі экзархат". Не ў апошнюю чаргу паўплывала тое, што слова "экзархат" якраз патрабуе ўдакладнення: экзархат чаго? — Маскоўскага патрыярхата.
Усё гэта раздражняе Маскву і, імаверна, счытваецца як імкненне да большай самастойнасці. А гэтага там не любяць.
Міжы тым, нават у статуце РПЦ гаворыцца, што "Беларуская праваслаўная царква" (без усялякіх дадаткаў) — гэта другая афіцыйная назва Беларускага экзархата.