Святар як пагроза і Ці ёсць месца любові — за кратамі і на маршах? Эфір
Наталля Васілевіч / Архіў
Падчас сваёй прэс-канферэнцыі Сяргей Ціханоўскі распавёў пра гады поўнай ізаляцыі за кратамі: без лістоў, без адваката, без споведзі. Такім чынам палітвязні сёння застаюцца цалкам адрэзаныя ад духоўнай падтрымкі.
Ці можа царква стаць на іх бок? І чаму нават святар у турме — гэта пагроза для сістэмы?
На гэтыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё шукаем адказы разам з тэалагіняй і праваабаронцай Наталляй Васілевіч.
У другой частцы эфіра пагаворым пра спалучэнне беларускай гістарычнай сімволікі і ЛГБТК+ сцягоў на маршах роўнасці. Ці сапраўды святасць сімвалаў патрабуе выключэння? Калі Бог — гэта любоў, дык чаму з’яўляюцца межы, і хто мае права быць пад сцягам, а хто не?
Пра тое, дзе праходзіць мяжа паміж традыцыяй і чалавечай годнасцю, слухайце і глядзіце ў нашым стрыме.