Пасля 15 сутак на волю выйшаў эканаміст Дзмітрый Крук
Пасля адміністрацыйнага арышту на волю выйшаў эканаміст Дзмітрый Крук, паведамляе прэс-служба Каардынацыйнай рады.
"Дзмітрыя сустракалі сябры і калегі, якія перадалі нам, што ён выглядае бадзёра і пачуваецца добра!" — гаворыцца ў паведамленні.
Як распавядала Еўрарадыё, 30 лістапада Крука асудзілі на 15 сутак, прызнаўшы вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. На судзе эканаміст распавёў, што яго затрымалі ў краме на вуліцы Чычурына. Ён пабачыў ланцуг сілавікоў і, каб не сустракацца з імі зайшоў у краму. Але сілавікі таксама пацшлі ў краму, дзе затрымалі чатырох мужчын, у тым ліку і Крука.
Дзмітрый Крук — эканаміст, старшы навуковы супрацоўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра BEROC.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.