Некаторым палітычным затрыманым мяняюць артыкул на "масавыя беспарадкі" — Вясна

Палітычным затрыманым мяняюць артыкулы абвінавачання, ілюстрацыйнае фота

Палітычным затрыманым мяняюць артыкулы абвінавачання, ілюстрацыйнае фота / t.me/racyja/

Некаторым беларусам, затрыманым па палітычных матывах, акрамя артыкула 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) пачалі інкрымінаваць артыкул 293 КК (удзел у масавых беспарадках). Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Такія дзеянні звязаныя з тым, што ўжо мінула пяць гадоў з часу некаторых акцый пратэсту. Гэта значыць, скончыўся тэрмін даўнасці прыцягнення да адказнасці паводле 342-га артыкула КК. А вось пераслед паводле артыкула. 293 КК працягваецца.

Праваабаронцы адзначаюць, што паводле 293-га артыкула КК людзям можа пагражаць ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі за "арганізацыю масавых беспарадкаў" і ад 3 да 8 гадоў — за ўдзел у іх.

Праваабаронцы рэкамендуюць тым, хто ў Беларусі, паклапаціцца пра сваю небяспеку і ні ў якім разе не захоўваць "небяспечныя" фатаздымкі на тэлефонах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.