Следчыя прыдумалі, як працягнуць тэрмін даўнасці за ўдзел у пратэстах

Ізалятар на Акрэсціна
Беларускія следчыя прыдумалі, як працягнуць тэрміны даўнасці па артыкулах за пратэсты 2020 года. Тых, на каго адкрытыя крымінальныя справы, яны абвяшчаюць у вышук.
У такіх выпадках тэрмін даўнасці "ставіцца на паўзу". Яго адлік аднаўляецца ў дзень затрымання падазраванага. Ці ў дзень яўкі з пакаяннем.
Тэрмін даўнасці па "народным" 342-м артыкуле Крымінальнага кодэкса — за ўдзел у пратэстах — складае пяць гадоў, бо гэты артыкул адносіцца да менш цяжкіх і сярэдняй цяжкасці злачынстваў. У 2025 годзе паступова заканчваюцца тэрміны даўнасці для прыцягнення да адказнасці за вулічныя акцыі 2020 года.
Улады Беларусі працягваюць кідаць за краты іх удзельнікаў, нягледзячы на тое, што пратэсты былі мірнымі. А цяпер і знайшлі лайфхак, каб працягнуць гэтае паляванне на сваіх праціўнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.