Кнігу ўспамінаў пра 2020 год напісаў Іван Краўцоў са штаба Бабарыкі

Іван Краўцоў / Еўрарадыё
Іван Краўцоў напісаў кнігу ўспамінаў пра 2020 год. Тады актывіст быў адным з сяброў штаба Віктара Бабарыкі.
Тэкст займае 300 старонак.
Аўтар абяцае, што ў раскрые ў кнізе раней невядомыя факты пра падзеі 2020 года. Жанр, паводле яго, бліжэй за ўсё да дакументальнай прозы.
Афіцыйны анонс кнігі запланаваны праз месяц, тады ж твор будзе дасяжны для пакупкі.
"Хутка самі ўсё пабачыце. Засталося нядоўга", — перадае "Наша Ніва" словы Краўцова.
7 верасня 2020 года Краўцова разам з Антонам Раднянковым, іншым сябрам штаба, сілавікі затрымалі і вывезлі на ўкраінскую мяжу. Яны былі высланыя ва Украіну. Марыя Калеснікава, якая была разам з імі, парвала свой пашпарт і адмовілася пакідаць Беларусь. У траўні 2024-га Мінскі гарадскі суд завочна прысудзіў Краўцову 11 гадоў калоніі.
Цяпер Іван Краўцоў займае пасаду сакратара Каардынацыйнай рады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.