Віктар Бабарыка знаходзіцца ў сваім атрадзе і зноў працуе ў пякарні

Віктар Бабарыка знаходзіцца ў сваім атрадзе і зноў працуе ў пякарні / Telegram
Асуджаны прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта на выбарах 2020 года Віктар Бабарыка знаходзіцца ў сваім атрадзе і зноў працуе ў пякарні, паведамляе "Позірк".
У атрад Бабарыка вярнуўся медчасткі, куды ён раней трапіў з памяшкання камернага тыпу (ПКТ).
Прысуд Бабарыку, якога праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнем, быў вынесены 6 ліпеня 2021 года Вярхоўным судом. Яго абвінавацілі ў "атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры" (ч. 3 арт. 430 КК) і "легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам" (ч. 2 арт. 235). Палітык сваёй віны не прызнаў.
У пякарню яго накіравалі пасля этапавання ў наваполацкую калонію для адбыцця пакарання. Паведамлялася, што ён працаваў там апальшчыкам у 30-градусную спякоту і ўкладчыкам хлебабулачных вырабаў.
Улады трымаюць Бабарыку ў рэжыме інкамунікада — як і яго сына Эдуарда, якога таксама кінулі за краты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.