Няма дзяцей: у Салігорску закрываецца дзіцячы садок “Беларуськалія”

Праз недахоп дзяцей у Беларусі закрываюцца дзіцячыя садкі.

Праз недахоп дзяцей у Беларусі закрываюцца дзіцячыя садкі. / nastgaz.by

У Салігорску закрываецца дзіцячы садок №28 “Беларуськалія” — пра гэта карэспандэнту Еўрарадыё, які прадставіўся звычайным грамадзянінам, расказала адна з супрацоўніц установы.

— Ці магу я з наступнага года аддаць да вас у садок дзіця?

— Мы дзяцей не прымаем, наш садок закрываецца. Да 31 траўня працуем, тэлефануйце ў іншыя садкі.

— Ваш сад так блізка да нашага дома…

— Дзяцей няма, няма каму хадзіць, нават яслей у гэтым годзе не набіралі. Нашы дзеці напалову перайшлі ў 29-ы садок.

Нет детей: в Солигорске закрывается садик “Беларуськалия”
Дзіцячы садок №28 будзе працаваць толькі да 31 траўня / bragin.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.