Асабістая прастора: ці можна абмяркоўваць прыватнае жыццё палітыкаў — эфір

Ірына Сідорская

Ірына Сідорская / Еўрарадыё

Аповед Сяргея Бяспалава, былога прэс-сакратара Сяргея Ціханоўскага, пра стасункі ўнутры каманды экс-палітвязня і тыя высвятленні адносін, якія пасля гэтага адбыліся, нечакана вывелі публічную дыскусію ў кірунку абмеркавання асабістага жыцця палітыка. І як працяг: размовы пра тактоўнасць і дазволенасць такога абмеркавання. Бо, нягледзячы на тое, што палітыкі — персоны публічныя, і ў іх ёсць правы, для іх 10 снежня таксама Дзень правоў чалавека. 

Чаму асабістае жыццё палітыкаў — не заўсёды тэма для публічнага абмеркавання і як вызначыць межы, за якія нельга выходзіць? Як публічнае абмеркаванне паводзін чалавека ўплывае на спыненне гвалту? Як на ўзаемаадносіны паміж мужам і жонкай уплывае пытанне “размеркавання часу” і адкуль бярэцца гендаргэп? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.