Кар’ера ці дзеці: чыноўнікі зноў вінавацяць беларускіх жанчын

Мужчина и женщина держаться за руки и идут рядом

Адказ Уладзіміру Караніку, які абвінаваціў беларусак у "невыкананні плана" па нараджэнні дзяцей / pixabay.com

Віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Каранік заявіў, што "большасць беларусак плануюць мець двух дзяцей, а гэта фактычна толькі ўзровень простага ўзнаўлення насельніцтва".

— <...> Дэмаграфічнага росту мы пры гэтым не назіраем. Але нават 30% [жанчын. — Еўрарадыё] усё ж такі гэты план не выконваюць у поўнай меры — маюць аднаго дзіцяці, — сказаў Каранік.

Ён адзначыў, што "павышэнне ўзроўню жыцця, гендарная роўнасць, роўныя магчымасці ўдзельнічаць у эканоміцы краіны, будаваць кар’еру прыводзяць да таго, што многія нашы актыўныя, разумныя, прыгожыя жанчыны адкладаюць час уступлення ў шлюб".

— Яны плануюць дасягнуць пэўных поспехаў у прафесійнай дзейнасці, у кар’еры, а нараджэнне дзяцей адкладаюць на потым. І гэта прыводзіць, як і ў многіх развіваючыхся краінах, да зніжэння нараджальнасці, — дадаў чыноўнік.

На гэтыя абвінавачанні ў бок беларускіх жанчын з вуснаў Караніка для Еўрарадыё адказала гендарная даследчыца Ірына Сідорская.

— Усё, што сказаў прадстаўнік улады, выглядае як класічны падыход чыноўнікаў, якія вінавацяць жанчын у тым, што яны маюць свае прыярытэты і імкнуцца да самарэалізацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.