Мужчыны Мінска зарабляюць больш, жанчыны сталіцы — больш адукаваныя

Мужчина и женщина держаться за руки

Гендарны статыстычны агляд Мінска за 2024 год / pixabay.com

У 2024 годзе ў эканоміцы Мінска было занята 1 033,9 тысячы чалавек. Пры гэтым жанчын сярод працоўнага насельніцтва больш: 52,5% супраць 47,5% мужчын. Такія даныя публікуе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Узровень занятасці ў працаздольным узросце склаў у жанчын 81,3%, у мужчын — 83,1%.

Жанчыны значна апярэджваюць мужчын па ўзроўні адукацыі: 57,7% занятых жанчын маюць вышэйшую адукацыю супраць 47,4% у мужчын.

Па ўзроставым складзе відаць, што сярод жанчын больш прадстаўніц маладзейшых і старэйшых узроставых груп (да 30 і пасля 60 гадоў), тады як у мужчын пік занятасці прыпадае на ўзрост 30–49 гадоў.

Сярэдні ўзрост занятых мужчын — 41,5 года, жанчын — 41,7 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.