Пра трэнды, герояў і антыгерояў 2025 года праз гендарную прызму — эфір
Ірына Сідорская / Еўрарадыё
Год не абышоўся без скандалаў. Можна іх згадваць, называючы імёны “герояў” і “гераінь”. Але больш важна, падаецца, разабрацца ў тым, якія праблемы тыя скандалы выявілі і ці былі нашай супольнасцю зробленыя абпаведныя высновы. Сюды ж можна дадаць і сітуацыю з прэс-канферэнцыямі з удзелам вызваленых палітвязняў, якія толькі што апынуліся на волі. І ўсё гэта адбывалася на фоне не менш скандальных заяў Лукашэнкі пра неабходнасць кожнай жанчыне нарадзіць трох дзяцей. Ці прапаноў Пяткевіч, як на гэта беларускіх жанчын “закадаваць”.
Якія праблемы выявіліся ў выніку скандалаў з удзелам публічных асоб і ці былі з тых сітуацый зробленыя высновы нашай супольнасцю? Хто стаў героем/гераіняй года і што для нас аказалася стратай года? Што не так з заклікамі Лукашэнкі пра трох дзяцей у сям’і, прапановамі Пяткевіч з гэтай нагоды і прэс-канферэнцыямі экс-палітвязняў? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у 13:00.