Групу, якая займалася незаконнай легалізацыяй замежнікаў, затрымалі ў Польшчы

Затрыманне махляроў у Польшчы

Затрыманне махляроў у Польшчы / cbsp.policja.pl

У Польшчы Цэнтральнае следчае бюро паліцыі паведаміла пра аперацыю супраць групы, якая займалася незаконнай легалізацыяй замежнікаў. Аперацыю паліцыя правяла разам з памежнікамі і пракуратурай.

Паведамляецца, што група дзейнічала з 2020 па 2024 год. Для легалізацыі замежнікаў выкарыстоўваліся фальшывыя дакументы, у тым ліку фіктыўныя даведкі аб працаўладкаванні і месцах жыхарства. На падставе такіх дакументаў падаваліся хадайніцтвы аб атрыманні віду на жыхарства. Дакументы каштавалі 3-5 тыс. злотых (каля 800-1400 долараў). Кліентамі махляроў, як сведчаць у паліцыі, былі да 1500 грамадзян Узбекістана, Таджыкістана, Грузіі, Турцыі ды іншых краін.

Аперацыя па затрыманні была праведзеная на тэрыторыі трох ваяводстваў. У ёй прынялі ўдзел больш за 160 паліцыянтаў і памежнікаў. Былі затрыманыя 24 чалавекі, у тым ліку грамадзяне Украіны, Польшчы, Беларусі, Узбекістана, Пакістана і Філіпін. Кіравалі групай, як кажуць у паліцыі, 52-гадовы грамадзянін Польшчы і 39-гадовы грамадзянін Украіны.

Падчас ператрусаў праваахоўнікі канфіскавалі аргтэхніку, тэлефоны, дакументы, грошы на суму 40 тыс. злотых, а таксама аўтамабіль. Двух падазраваных суд пастанавіў арыштаваць, астатніх адпусцілі пад нагляд паліцыі, ім забаронена пакідаць тэрыторыю краіны.

У паліцыі кажуць, што не менш за 20 замежнікаў, легалізаваных пры дапамозе гэтай групы, потым учынілі злачынствы ў іншых краінах ЕС, пры гэтым часта ў структурах мясцовых злачынных груповак.

Групу, якая займалася незаконнай легалізацыяй замежнікаў, затрымалі ў Польшчы
Затрыманне махляроў у Польшчы / cbsp.policja.pl
Групу, якая займалася незаконнай легалізацыяй замежнікаў, затрымалі ў Польшчы
Затрыманне махляроў у Польшчы / cbsp.policja.pl
Групу, якая займалася незаконнай легалізацыяй замежнікаў, затрымалі ў Польшчы
Затрыманне махляроў у Польшчы / cbsp.policja.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.