Львоўскі: у Беларусі павысяць пенсійны ўзрост для жанчын

Час выхаду на пенсію ў бліжэйшы час можа складаць 63 гады для абодвух палоў

Час выхаду на пенсію ў бліжэйшы час можа складаць 63 гады для абодвух палоў / Onliner

Рашэнне пра павелічэнне пенсійнага ўзросту ў Беларусі ўжо «ляжыць на стале», такое меркаванне ў эфіры перадачы "Беларусь 2030" агучыў эканаміст Лев Львоўскі.

У краіне працягвае расці дэфіцыт ФСЗН, і гэтую дзірку трэба неяк скарачаць. Папярэдняе павышэнне пенсійнага ўзросту да 60 для жанчын і 63 для мужчын адбылося ў 2016-м па тых жа прычынах.

"Зараз той час, калі новыя планы, новы праект па павелічэнні пенсійнага ўзросту ляжыць калі не на стале, дык дзесьці ў верхняй шуфлядзе таго самага стала", — кажа эканаміст.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.