За тры гады толькі 61 тысяча пенсіянераў пагадзіліся чакаць дадатковых пенсій

Пенсіі ў Беларусі
За тры гады толькі 61 тысяча пенсіянераў, якія працягваюць працаваць, пагадзіліся аддаваць дзяржаве частку заробка — каб калі-небудзь пасля атрымліваць большую пенсію. Гэта прыкладна 13% ад агульнай колькасці працуючых пенсіянераў.
Беларусы маюць магчымасць дадаткова назапашваць пенсію з кастрычніка 2022 года. Пакуль працуе, чалавек адлічвае пэўную суму на свой рахунак. А паралельна на той жа рахунак праз працадаўцу складае грошы дзяржава.
Найбольш папулярнай аказалася схема 3% + 3% — калі і работнік, і яго наймальнік адлічваюць па 3% ад заробку работніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.