Мужчын сталага веку ў Мінску ў 2,5 раза менш за жанчын

Пенсіянеры ў Мінску / minsknews.by
У Мінску на 1 тысячу мужчын прыходзіцца 1204 жанчыны. Дэмаграфічныя даныя да 23 лютага публікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы Беларусі.
Сама па сабе лічба выглядае абсалютна нармальна, але д'ябал хаваецца ў дэталях. Сярод людзей працаздольнага ўзросту мужчын і жанчын амаль 50 на 50. А вось пасля выхаду на пенсію ўсё вельмі хутка змяняецца. Калі паглядзець на мінчукоў і мінчанак больш сталага веку, на 1 тысячу мужычын прыпадае 2535 жанчын. То-бок, мужчын рэзка робіцца ў 2,5 раза менш.
Усё праз працягласць жыцця. Мужчынская не нашмат перавышае пенсійны ўзрост. А жанчыны жывуць даўжэй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.