Рынак працы ў Беларусі падтрымліваюць пенсіянеры

Работающий пенсионер

У Беларусі ажывіўся рынак працы / pixabay.com

Паводле дадзеных Мінпрацы і сацабароны, узровень занятасці ў эканоміцы за красавік дасягнуў 4,136 мільёна чалавек. Эканоміка папаўняецца кадрамі трэці месяц запар. Пры гэтым новыя занятыя — гэта працуючыя пенсіянеры. Паводле ацэнак дзяржаўных органаў, на рынку працы дадаткова засталіся больш за 20 тысяч пенсіянераў.

Усяго працягваюць працаваць больш за 470 тысяч чалавек, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту. У параўнанні з дадзенымі на пачатак мая мінулага года колькасць працуючых пенсіянераў павялічылася на 6%.

Раней Еўрарадыё паведамляла, што ўлады масава прыцягваюць пенсіянераў у сістэму аховы здароўя — іх доля дасягнула 18,6%. У 2023 годзе на працу прынялі больш за тысячу спецыялістаў пенсійнага ўзросту.

Што тычыцца рынку працы, то найлепшая сітуацыя назіраецца ў Мінску. Па выніках чатырох месяцаў сталічныя бізнесы наймалі людзей часцей, чым звальнялі: на кожныя 1000 звольненых прыпадала 1061 прыняты на працу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.