Насельнікаў дзяржпансіянатаў Мінска кармілі няякаснымі прадуктамі

Старая жанчына, ілюстрацыйнае фота

Старая жанчына, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Няякасныя прадукты на кухні і няспраўную пажарную сігналізацыю выявіла праверка пракуратуры Партызанскага раёна Мінска ў адным са сталічных сацыяльных пансіянатаў. У іншым пансіянаце работнікі пракуратуры знайшлі няспраўную мэблю і перанасяленне ў жылых пакоях.

У выніку пракурор выпісаў дырэктарам сацыяльных пансіянатаў два прадстаўленні і адно прадпісанне з патрабаваннем ліквідаваць парушэнні.

Па стане на пачатак 2025 года паведамлялася, што толькі шэсць прыватных сацыяльных пансіянатаў атрымалі ліцэнзію і могуць працаваць легальна. Да таго ў Беларусі дзейнічалі 35 прыватных пансіянатаў для пажылых людзей, але яны не прайшлі праверку Міністэрства працы і сацабароны і былі зачыненыя.

Паводле інфармацыі Мінпрацы, на цяперашні час колькасць грамадзян, старэйшых за 65 гадоў, складае больш за 1,5 млн чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.