Пашыраны спіс арганізацый для альтэрнатыўнай службы

Дададзена 13 арганізацый / pinskgptklp.brest.by
У Беларусі для праходжання альтэрнатыўнай службы дададзены 13 новых арганізацый. У спіс увайшлі сем сацыяльных пансіянатаў, у тым ліку Мінскі гарадскі сацыяльны пансіянат «Крыніца», пяць тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама цэнтр сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі дзяцей з інваліднасцю і людзей з інваліднасцю «РОСТОК».
Усяго ў гэтым спісе цяпер 385 арганізацый.
Альтэрнатыўную службу, замест вайсковай службы, беларусы могуць прайсці ў арганізацыях аховы здароўя, сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сельскай і лясной гаспадаркі, у арганізацыях, якія займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый, будаўніцтвам і рамонтам дарог і чыгуначных шляхоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.