Спыняе існаванне пракет "Хуткая гуманітарная дапамога"

Дапамога ахвярам рэжыму Лукашэнкі

Дапамога ахвярам рэжыму Лукашэнкі / novychas.online

Спыняе існаванне пракет "Хуткая гуманітарная дапамога". У кааліцыю ўваходзілі ByHelp, BYSOL, "Краіна для жыцця" і Dissidentby.

Пасля таго, як першую арганізацыю абвінавацілі ў парушэннях бяспекі і празрыстасці, а абвінавачаны ў харасменце кіраўнік другой Андрэй Стрыжак адмовіўся сыходзіць з яе структуры, астатнія не лічаць магчымым супрацоўніцтва ў межах ХГД.

"Мы зрабілі свае высновы і рухаемся далей, упэўненыя ў тым, што супольнасць здольная пераадольваць уласныя хваробы. Мы не бачым ніякіх магчымасцяў для працягнення супрацоўніцтва з ByHelp і BYSOL як у рамках кааліцыі, так і ў рамках нашых асобных арганізацый.

А таму заяўляем, што кааліцыя Хуткай Гуманітарнай Дапамогі афіцыйна спыняе сваё існаванне, а наш інфармацыйны рэсурс будзе пераўтварацца ў адкрытую прастору для гуманітарных і праваабарончых арганізацый, у межах якой мы зможам наладжваць узаемадзеянне і каардынаваць намаганні ў напрамку дапамогі і падтрымкі палітвязняў Беларусі, а таксама ўсіх пацярпелых ад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі", сказана ў заяве на сайце ХГД.

Менавіта кааліцыя "Хуткая гуманітарная дапамога" ў 2024 годзе паставіла крыж на Марафоне салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Рашэнне не ўдзельнічаць у ім падчас Канферэнцыі Новая Беларусь агучыў якраз кіраўнік фонда BYSOL Андрэй Стрыжак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.