Махляр адабраў у пенсіянеркі 35 000 рублёў, выдаўшы сябе за майстра па дамафону

Ахвярай аферы стала 68-гадовая жыхарка Віцебска / pixabay.com
Махляры выманілі больш за 35 000 рублёў у 68-гадовай пенсіянеркі з Віцебска. Ёй патэлефанаваў у мэсэнджары нібыта прадстаўнік службы па замене дамафонаў. Жанчына паверыла і пагадзілася пакінуць заяўку на набыццё кодавых ключоў. Лжэсупрацоўнік кампаніі праінструктаваў яе, што для пацвярджэння на тэлефон прыйдзе паведамленне з кодам доступу.
Пасля гэтага пенсіянерцы патэлефанавалі іхныя саўдзельнікі, якія прадставіліся праваахоўнікамі, і паведамілі, што яна нібыта мела справу з махлярамі і яе могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.
Жанчыну запалохалі і сказалі, што трэба тэрмінова задэклараваць усе наяўныя зберажэнні, інакш іх канфіскуюць. Пенсіянерка выканала ўсе ўказанні злачынцаў. Яна перадала махлярам усе дадзеныя ад сваіх банкаўскіх картак, а потым па іх указанні ўсталявала на тэлефон праграму для аддаленага доступу.
Злачынцы прысвоілі ўсе яе грашовы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.