Шахраі сгенеравалі дыпфейк з міліцыянтам і забралі грошы ў мінчанкі

Форма беларускага міліцыянта / БелТА
Шахраі сгенеравалі дыпфейк з міліцыянтам сталічнага РУУС і выманілі ў мінчанкі 10 тыс. рублёў, паведамілі ў мінскай міліцыі.
Усё пачалося з таго, што шахраі патэлефанавалі ахвяры пад выглядам супрацоўнікаў пошты і сказалі, што ёй прыйшоў заказны ліст. Падчас размовы яны даведаліся яе асабістыя даныя. Неўзабаве пасля гэтага дзяўчына атрымала відэазванок у мэсэнджары. Яна паверыла, што ёй тэлефануе супрацоўнік мінскага РУУС, але відэа аказалася дыпфейкам.
Па ўказанні чалавека на відэа мінчанка перавяла на рахунак злоўмыснікаў значную суму.
Калі міліцыянт вырашыў патэлефанаваць вам па відэа — спыняйце размову, гэта не міліцыянт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.