У сямі раёнах Віцебскай вобласці адзначаны рост злачыннасці — BELPOL

Турма, ілюстрацыйнае фота

Турма, ілюстрацыйнае фота / sb.by

У першым паўгоддзі 2025 года колькасць зарэгістраваных злачынстваў у Віцебскай вобласці знізілася амаль на 9%. Але ёсць раёны, дзе паказчыкі злачыннасці істотна выраслі, заўважыла арганізацыя былых сілавікоў BELPOL.

У Шумілінскім раёне злачынстваў стала больш на 37,1%, у Шаркаўшчынскім — на 36,8%, у Бешанковіцкім — на 20,4%. Таксама негатыўныя тэндэнцыі зафіксаваныя ў Лепельскім, Аршанскім, Верхнядзвінскім і Глыбоцкім раёнах.

Некаторыя віды злачынстваў павялічваюцца надзвычай хутка. Выпадкі хуліганства ў статыстыцы выраслі на 130%, вымагальніцтва — 300%, угоны аўтамабіляў — 75%.

Фармальна колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, скарацілася. Пры гэтым на 7,5% павялічылася колькасць дзяцей, уцягнутых у злачынную дзейнасць. А выпадкаў распусных дзеянняў у дачыненні да дзяцей стала больш на 57,1%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.