Цяпер махляры тэлефануюць беларусам "з паліклінік"

Медык, фота ілюстратыўнае / pixabay.com
Махляры абманваюць мінчан, выдаючы сябе за супрацоўнікаў паліклінік і запрашаючы прайсці дыспансерызацыю — прафілактычныя медагляды.
Адзін з такіх званкоў атрымала 63-гадовая беларуска. Жанчына сказала махлярам, што не абслугоўваецца ў мясцовай паліклініцы, але гэта не дапамагло. У яе папрасілі назваць асабістыя дадзеныя, каб "выключыць са спісу".
Далей падзеі разгарнуліся па стандартнай схеме: ахвяры патэлефанаваў "лжаміліцыянер", заявіўшы, што яна размаўляла з махлярамі і цяпер ад яе імя праводзяцца незаконныя фінансавыя аперацыі. Жанчыну пераканалі, што калі яна не перавядзе грошы на "бяспечны" рахунак, можа стаць фігуранткай крымінальнай справы.
Пенсіянерка сабрала больш за 8 тыс. рублёў і прыйшла з імі ў банк, але касір западозрыла, што жанчына магла стаць ахвярай махляроў, і звярнулася ў праваахоўныя органы.
Не паведамляйце па тэлефоне свае асабістыя дадзеныя — ні нумар пашпарта, ні адрас, ні банкаўскія рэквізіты (раскажыце пра гэта бацькам).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.