Махляры выманьваюць грошы пад выглядам падатковай. Як пазбегнуць пасткі

Новая схема падману беларусаў / pixabay.com
Да 17 лістапада ўключна беларусам трэба заплаціць маёмасныя падаткі. У гэты перыяд актывізаваліся махляры, якія падманным шляхам патрабуюць сплаціць гэтыя падаткі, папярэджваюць у МПЗ.
Апошнім часам пачасціліся званкі і SMS грамадзянам нібыта ад імя падатковых органаў з патрабаваннем сплаціць падаткі на канкрэтны разліковы рахунак.
Гэтая хітрасць выглядае цалкам праўдападобна. Аднак рахунак, які паказваюць махляры, несапраўдны. У МПЗ падкрэслілі, што падатковыя органы Беларусі не рассылаюць SMS-паведамленні з інфармацыяй пра сплату падаткаў, якія ўтрымліваюць спасылкі на аплату ці рэквізіты для пераводу грошай.
У ведамстве нагадалі, як сплаціць адзіную маёмасную выплату:
праз сэрвіс “Асабісты кабінет плацельшчыка”;
праз сістэму ЕРІП;
у аддзяленнях банкаў або паштовай сувязі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.