Беларус аддаў махлярам амаль паўмільёна долараў

Беларускія рублі

Беларускія рублі / sb.by

Дырэктар прыватнай фірмы ў Мінску стаў ахвярай махляроў і ледзь не пазбавіўся амаль паўмільёна даляраў, распавялі ў Следчым камітэце.

Ашуканцы патэлефанавалі мужчыну ад імя супрацоўнікаў "Белтэлекама" і прапанавалі перазаключыць дамову. Той пагадзіўся і прадыктаваў суразмоўцы пашпартныя дадзеныя. Неўзабаве пасля гэтага ашуканцы ператэлефанавалі і гэтым разам прадставіліся супрацоўнікамі Следчага камітэта. Ілжэ-следчы "перасцярог" ахвяру і распавёў аб актыўнасці ашуканцаў.

Неўзабаве мужчына атрымаў трэці званок. Гэтым разам суразмоўцы сказалі ахвяры, што яго грашыма на банкаўскім рахунку спрабуюць завалодаць невядомыя і прапанавалі зняць усю суму і перадаць яе кур'еру. Мужчына аформіў заяўку ў банку і праз некалькі дзён зняў усе грошы, якія ляжалі на рахунку.

Увечары да яго прыехала кур'ер і забрала пакет, у якім ляжалі 400 тыс. доляраў. Пасля перадачы сродкаў мужчына западозрыў падман і звярнуўся ў міліцыю.

Жанчына, якую ашуканцы прызначылі кур'ерам, у мінулым сама стала іх ахвярай. Грошы ў яе выманілі пад падставай дэкларавання. Пенсіянерка хацела іх вярнуць і пагадзілася выконваць указанні махляроў. З пакетам, поўным грошай, яна выехала з Мінска ў Маскву. Але калі зазірнула ў пакет і пабачыла там вялікую суму грошай, зразумела, што і сама стала саўдзельніцай злачыннай схемы. Жанчына тут жа вярнулася з усімі грашыма ў Мінск.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле артыкула "махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.