Золатавалютныя рэзервы Беларусі за лістапад выраслі на 177 млн долараў

Нацбанк, ілюстрацыйнае фота

Нацбанк, ілюстрацыйнае фота

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў лістападзе зноў павялічыліся. Іх рост склаў 177,2 млн долараў. Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка, па стане на 1 снежня 2025 года іх аб'ём склаў 13,9 млрд долараў у эквіваленце.

Варта адзначыць, што мэтавы арыенцір, які ставілі ўлады на канец 2025 года, быў 7,1 млрд долараў. Цяперашні паказчык амаль удвая перавышае яго.

Праўда, тэмпы росту запавольваюцца: у верасні прырост склаў 870 млн долараў, у кастрычніку — 440 млн долараў. 

Рост ЗВР адбываецца ўжо некалькі месяцаў запар. Адным з асноўных фактараў называюць падаражанне золата на сусветных рынках. Таксама эксперты кажуць пра стабільную сітуацыю на ўнутраным валютным рынку, пастаянным прытоку экспартнай выручкі і сезоннае зніжэнне аб'ёму знешніх даўгавых выплат у канцы года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.