Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў кастрычніку зноў паставілі рэкорд
Золата, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі працягваюць павялічвацца і ставіць новыя гістарычныя рэкорды.
Як паведамляе Нацбанк, па стане на 1 лістапада зВР склалі 13 млрд 725 млн долараў. Прырост за кастрычнік склаў 441 млн долараў.
Галоўным фактарам такога росту называюць павышэнне цэн на золата, якое складае больш за палову ЗВР.
Між іншым у верасні ЗВР павялічыліся на 871,7 млн долараў.
Да канца 2025 года ЗВР, як прагназавалі ўлады, павінны быць не менш за 7,1 млрд долараў.
Згодна з планам уладаў, да канца 2026 года ЗВР Беларусі павінны складаць не менш за 9,2 млрд долараў. Частку гэтых сродкаў, як заялўялі ў Нацбанку, могуць накіраваць на стабілізацыю сітуацыі на валютным рынку пры неабходнасці.