За верасень ЗВР Беларусі выраслі больш як на 870 млн долараў

Золата, ілюстрацыйнае фота
Па стане на 1 кастрычніка 2025 года золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі 13,284 мільярда долараў, паведамляе Нацбанк. Гэта чарговы гістарычны рэкорд.
За верасень ЗВР павялічыліся на 871,7 мільёна долараў. У жніўні рост склаў 471,4 мільёна долараў.
Аднак заслугі беларускіх уладаў у гэтым няма. Асноўны рост забяспечыла манетарнае золата: яго аб'ём вырас з 5,94 мільярда да 6,63 мільярда долараў.
Кошт золата апошнім часам ідзе ўгару: толькі за верасень яно прыбавіла ў кошце 8%. Таму з тых 817,7 мільёнаў росту на золата прыходзіцца больш за 690 мільёнаў. Дарэчы, золата складае каля паловы ўсіх ЗВР Беларусі.
Таксама выраслі рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — з 5,07 мільярда да 5,24 мільярда долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.