Беларускія банкі цяпер абавязаныя прымаць долары з плямамі

Долары, ілюстрацыйнае фота / Reuters
Беларускія банкі больш не змогуць адмаўляцца ад банкнотаў з плямамі. Долары і еўра, што свецяцца пад ультрафіялетам, цяпер будуць прызнаваць прыдатнымі для плацяжоў і прымаць для абмену.
На змякчэнні патрабаванняў настаяў Нацыянальны банк. "Мы прынялі сумеснае рашэнне, і банкі ўнеслі папраўкі ў дзеючае пагадненне пра тое, што пэўныя патрабаванні, якія датычаць прымянення тэхнічных сродкаў, будуць змякчацца", — заявіў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Андрэй Картун.
Раней беларусы рэгулярна скардзіліся, што банкі не прымаюць купюры (у першую чаргу долары), калі на іх ёсць плямы. Нават калі тыя плямы незаўважныя. Нярэдка сустракаліся сітуацыі, калі валюту, набытую ў адным абменніку, не прымалі ў іншым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.