У беларусаў праблема з фінансавай пісьменнасцю — Нацбанк

Грошы / 1prof.by
Менш за палову беларусаў валодаюць фінансавай пісьменнасцю, распавялі ў Нацбанку. То бок, толькі 43,2% жыхароў краіны ведаюць, як правільна распараджацца асабістымі фінансамі.
Таму Нацбанк запланаваў шэраг адукацыйных мерапрыемстваў, каб да 2030-га года падвысіць гэты паказчык да 50%. Спецыялісты спадзяюцца, што цягам бліжэйшых гадоў аб'ёмы ведаў беларусаў пра тое, што рабіць са сваімі грашыма, будуць паступова расці. І ўжо ў наступным годзе фінансава пісьменных грамадзян будзе 47,5%.
Як увогуле Нацбанк плануе ацэньваць ваш узровень ведаў пра тое, як распараджацца фінансамі? Плануюцца рэспубліканскія апытанні, якія будуць праводзіцца кожныя два гады — у 2026, 2028 і 2030 гадах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.