КДБ затрымаў дыспетчара Белчыгункі за садзеянне кантрабандзе — СЧБ

Знайшлі “казла адпушчэння”?

Знайшлі “казла адпушчэння”? / pixabay.com

Паводле інфармацыі "Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі", 5 лістапада быў затрыманы дыспетчар участка “Мінск-вузел” Андрэй Гаўрылюк; па стане на 7 лістапада ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Прычынай затрымання стала датычснасць дыспетчара да садзеяння ў арганізацыі кантрабанды тытунёвых вырабаў беларускога вытворчасці ў краіны Еўрапейскага саюза з выкарыстаннем чыгуначнага транспарту.

Як паведамляецца, праца Гаўрылюка заключалася ў планаванні і арганізацыі ненармавых (внеплановых) прыпынкаў транзітных кантэйнерных паездаў, якія рухаліся ў Польшчу, на загадзя ўзгодненых з падзельнікамі станцыях, дзе магла быць ажыццёўлена бесперашкодная загрузка кантрабанды ў вагоны або кантэйнеры з грузам.

Паездныя дыспетчары маюць паўнамоцтвы аператыўна змяняць расклад, прызначаць непланавыя прыпынкі, пераразмеркаваць прыярытэты і накіроўваць саставы па абходных маршрутах — у межах дзеючых інструкцый і абстаноўкі на лініі.

Пры гэтым у гэтай схеме закладка кантрабанды прадугледжвалася на станцыях расійскай чыгункі, размешчаных у адноснай блізкасці да дзяржаўнай мяжы з Беларуссю. Магчыма, такім чынам арганізатары імкнуліся пазбегнуць увагі беларускіх уладаў (прамых канкурэнтаў), у прыватнасці праваахоўных органаў, лічаць у "Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.