Літва зноў адкрыла мяжу з Беларуссю

Мяжа Літвы і Беларусі

Мяжа Літвы і Беларусі / LRT

Літва аднавіла працу пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю пасля іх закрыцця ўчора ўвечары. Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, па стане на 12:00 рух цалкам адноўлены, а афармленне транспарту літоўскімі службамі ажыццяўляецца як на ўезд, так і на выезд.

Учора ўвечары, з 21:40, літоўскі бок часова закрыў мяжу з-за з’яўлення метэаралагічных шароў з кантрабандай, якія рухаліся ў напрамку аэрапортаў Вільні і Каўнаса. У сувязі з гэтым абодва аэрапорты прыпынялі працу. Паветраная прастора над імі была зноў адкрыта каля 2:35 ночы.

Падобны інцыдэнт ужо адбываўся ноччу 22 кастрычніка, калі Віленскі аэрапорт таксама часова спыняў працу, а мяжа з Беларуссю заставалася закрытай з 2:30 да 9:00. Улады Літвы раней заяўлялі, што гатовыя закрыць мяжу на больш працяглы тэрмін, калі сітуацыя з метэазондамі паўторыцца. Минску была ўручана нота пратэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.