Польскія мытнікі знайшлі тысячы пачак беларускіх цыгарэт у кітайскіх грузах
Цыгарэты з беларускімі акцызнымі маркамі / radio.lublin.pl
Польскія мытнікі знайшлі цыгарэты з беларускімі акцызнымі маркамі ў кантэйнеры, у якім перавозіліся тавары з Кітая, піша выданне Polskie Radio.
У кантэйнеры знайшлі дзясяткі картонных каробак, напоўненых цыгарэтамі. Усяго паліцыя канфіскавала ў перавозчыка 24 тыс. пачак кантрабандных цыгарэт, рынкавы кошт гэтага грузу — больш за 420 тыс. злотых (каля 100 тыс. еўра).
Калі суд прыме рашэнне аб канфіскацыі цыгарэт, яны будуць знішчаны.