Уначы метэазонды зноў ляцелі ў бок Літвы, але Вільнюскі аэрапорт не зачынялі

Пагрозы для пасажыраў няма

Пагрозы для пасажыраў няма / Delfi

У ноч з 20 на 21 снежня літоўскія радары зафіксавалі меткі, характэрныя для метэазондаў з кантрабандай, паведаміў прадстаўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Дарыюс Бута. Пры гэтым Вільнюскі аэрапорт працуе ў звычайным рэжыме, перадае Delfi.

— Сёння ўвечары фіксуюцца навігацыйныя меткі, характэрныя для метэазондаў, якія выкарыстоўваюцца для гібрыдных атак Лукашэнкі. Навігацыйных метак няшмат, службы цесна супрацоўнічаюць, каб самалёты маглі ўзлятаць і здзяйсняць пасадку, — сказаў Бута. — Авіякампаніі праінфармаваныя пра навігацыйныя меткі, аднак ніякай пагрозы для пасажыраў няма.

Нагадаем, што з-за метэазондаў з кантрабандай, якія ляцяць з тэрыторыі Беларусі, урад Літвы абвясціў рэжым надзвычайнай сітуацыі. Праз гэтыя шары Вільнюскі аэрапорт ужо неаднаразова закрывалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.