Кожны пяты. Колькі ў Беларусі працуючых пенсіянераў

Колькі ў Беларусі працуючых пенсіянераў

Колькі ў Беларусі працуючых пенсіянераў / vb.by

Кожны пяты пенсіянер у Беларусі працягвае працаваць, паведаміла намесніца міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцеменка.

— Гэта 472 тысячы чалавек, або амаль 20% ад агульнай колькасці пенсіянераў.

Колькасць працуючых пенсіянераў з пачатку гэтага года павялічылася на 15 тысяч. У многім гэта стала вынікам прыняцця ўказа, якім былі зняты абмежаванні на выплату пенсіі працуючым пенсіянерам.

Агульная колькасць пенсіянераў у Беларусі сёння складае 2,4 мільёна чалавек, з іх тых, хто дасягнуў агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, — крыху больш за 2 мільёны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.