Пенсіянерку асудзілі на 10 сутак за спробу паскардзіцца Лукашэнку

Старая жанчына, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
У Бярозе пенсіянерку асудзілі на 10 сутак за спробу паскардзіцца Лукашэнку на малую пенсію. Здарэнне адбылося яшчэ ў чэрвені, але брэсцкія праваабаронцы даведаліся пра яго толькі цяпер.
13 чэрвеня Лукашэнка наведваў Бярозаўскі раён. Да яго прыезду вялася падрыхтоўка, а ў дзень прыезду мясцовым жыхарам загадалі не выходзіць са сваіх дамоў.
Адна з пенсіянерак хацела асабіста паскардзіцца Лукашэнку на малыя пенсіі. Але дабрацца да яго жанчына не здолела: яе затрымалі пасля выхаду з дома і пасадзілі ў ІЧУ Бярозаўскага раёна на 10 сутак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.