Гомельскага адваката асудзілі па палітычных артыкулах

Сяргей Хлыстоў

Сяргей Хлыстоў / brka.by

58-гадовага адваката Сяргея Хлыстова асудзілі ў Гомелі паводле палітычных абвінавачанняў. Як пішуць праваабаронцы "Вясны", такі прысуд вынес Гомельскі абласны суд.

Адвакату выстаўлялі абвінавачанне па двух палітычных артыкулах — распальванне варожасці (частка 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса) і заклікі да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі (частка 3 артыкула 361).

Хлыстова дадалі ў міліцэйскі спіс "экстрэмістаў" і пазначылі, што ён ужо адбывае пакаранне. Але дакладны прысуд яму невядомы.

Паведамляецца, што раней Хлыстоў працаваў у адвакацкім бюро "Ліга права груп". Пасля 2020 года ў Беларусі інстытут незалежных адвакацкіх бюро быў скасаваны — стала можна працаваць толкі ў дзяржаўных структурах. Тады Хлыстоў перайшоў у юрыдычную кансультацыю Навабеліцкага раёна Гомеля.

Паводле звестак праваабаронцаў, Хлыстова затрымалі разам з іншымі двума адвакатамі, у тым ліку загадчыкам юрыдычнай кансультацыі. Пазней дваіх адвакатаў вызвалілі, аднак загадчыка юркансультацыі звольнілі з пасады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.